Абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам”

18 сакавіка 2015 года на базе Лельчыцкай сярэдняй школы №2 прайшоў раённы этап абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам”, у якім прынялі ўдзел 19 вучняў з 15 устаноў адукацыі.

Сёлета конкурс прысвечаы  70-годдзю Перамогі. Мэта конкурсу – стымуляванне чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчына, првсвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіена.

Удзельнікі конкурсу самастойна выбіралі мастацкія творы з творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на тэрыторыі вобласці. Тэматычная скіраванасць твораў – патрыятычная.

Падчас конкурсу былі выяўлены таленавітыя, артыстычныя чытальнікі, якія выказалі мастацкую задумку аўтара. Усе ўдзельнікі конкурсу паказалі дастатковы ўзровень падрыхтоўкі і выканальніцкага майстэрства.

Згодна рашэнню журы па выніках конкурсу дыпломамі пераможцаў узнагароджаны наступныя вучні:

-         Карась Сафія, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Лельчыкая раённая гімнаія” (дыплом І-ай ступені);

-         Аляшкевіч Таццяна, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Лельчыкая раённая гімнаія” (дыплом І-ай ступені);

-         Сасноўская Вікторыя, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Лельчыкая раённая гімнаія” (дыплом ІІ -ой ступені);

-         Багданава Аксана, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Буйнавіцкая сярэдняя школа” (дыплом ІІ -ой ступені);

-         Грэчка Вікторыя, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Букчанская сярэдняя школа” (дыплом ІІ -ой ступені);

-         Зайчык Вераніка, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Глушкавіцкая сярэдняя школа” (дыплом ІІІ -яй ступені);

-         Федаровіч Мікалай, вучань дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сіманіцкая сярэдняя школа” (дыплом ІІІ -яй ступені);

-         Голуб Наталля, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Замошская базавая школа” (дыплом ІІІ -яй ступені);

-         Хілько Таццяна, вучаніца дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Ліплянская сярэдняя школа” (дыплом ІІІ -яй ступені).

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ!!!

 

 

 

Опрос

Как вы оцениваете современное состояние учебной базы школ:
 

Погода

Посетители

Сейчас на сайте находятся:
 72 гостей