Конкурс "Гавары са мной па-беларуску"

31 сакавіка 2016 года на базе Лельчыцкай раённай гімназіі прайшоў раённы этап абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”, У конкурсе прынялі ўдзел 27 навучэнцаў з 17 устаў адукацыі, з якіх 10 з’яўляюцца вучнямі 8-х класаў, 11 – 9-х класаў і 5 – 10-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Якасную работу па развіцці інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэнні агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванні ў навучэнцаў спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў правялі дзяржаўныя ўстановы адукацыі: “Лельчыцкая раённая гімназія”, “Лельчыцкая сярэдняя школа №1”, “Стадоліцкая сярэдняя школа”, “Глушкавіцкая сярэдняя школа”, “Сіманіцкая сярэдняя школа”, “Букчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Ударнянская сярэдняя школа”, “Тонежскі  дзіцячы сад-базавая школа”. Па меркаванню журы дыпломамі пераможцаў узнагароджаны наступныя ўдзельнікі:


№пп.

П.І.І па бацьку ўдзельніка

клас

Установа адукацыі

Колькасць балаў (макс. 420)

Дыплом

1

Барысава Антаніна Рыгораўна

8

ДУА “Лельчыцкая СШ №1”

352

І

2

Ваянец Варвара Аляксандраўна

9

ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”

369

І

3

Гаўрвлавец Ганна Віктараўна

10

ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”

419

І

4

Літвін Маргарыта Віктараўна

8

ДУА “Стадалоцкая СШ”

342

ІІ

5

Шостак Марыя Васільеўна

8

ДУА “Сіманіцкая СШ”

331

ІІ

6

Гайкевіч Дзяніс Мікалаевіч

9

ДУА “Букчанскі дз/с-СШ”

356

ІІ

7

Зенькова Рэгіна Васільеўна

9

ДУА “Стадалоцкая СШ”

347

ІІ

8

Федаровіч Варвара Віктараўна

10

ДУА “Сіманіцкая СШ”

362

ІІ

9

Весялоў Мікіта Анатольевіч

8

ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”

324

ІІІ

10

Дубравец Вікторыя Аляксандраўна

8

ДУА “Ударнянская СШ”

320

ІІІ

11

Бурым Святлана Аляксандраўна

9

ДУА “Глушкавіцкая СШ”

330

ІІІ

12

Грудніцкая Сняжана Аляксандраўна

9

ДУА “Тонежскі дз/с-БШ””

308

ІІІ

 

Сёлета конкурс прысвечаы  70-годдзю Перамогі. Мэта конкурсу – стымуляванне чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчына, првсвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіена.

Удзельнікі конкурсу самастойна выбіралі мастацкія творы з творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на тэрыторыі вобласці. Тэматычная скіраванасць твораў – патрыятычная.

Падчас конкурсу былі выяўлены таленавітыя, артыстычныя чытальнікі, якія выказалі мастацкую задумку аўтара. Усе ўдзельнікі конкурсу паказалі дастатковы ўзровень падрыхтоўкі і выканальніцкага майстэрства.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ!!!

 

Опрос

Как вы оцениваете современное состояние учебной базы школ:
 

Погода

Посетители

Сейчас на сайте находятся:
 62 гостей