“КЛІЧ ПАЛЕССЯ” – СЭРЦА КЛІЧ

“Кліч Палесся” прагучаў на Гомельшчыне.

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый прайшоў 24 верасня на беразе Прыпяці ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Галоўная мэта фестывалю – захаванне і папулярызацыя этнакультурных традыцый Палесся, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця культурна-гістарычнага і экалагічнага турызму.

Фестываль прайшоў ужо ў чацвёрты раз. У мерапрыемствах прынялі ўдзел творчыя калектывы, рамеснікі з блізкага і далёкага замежжа, з Беларусі, у тым ліку з васьмі раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей, калектыў Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.

З мэтай прыцягнення ўвагі да ідэі захавання самабытнай культуры праз бесперапыннасць перадачы традыцый ад старэйшага пакалення малодшаму ў межах свята прайшоў дзіцячы фестываль юных майстроў “Перазвон талентаў” з удзелам творчых калектываў устаноў адукацыі нашага раёна.

Лельчыцкім раённым цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі была арганізавана выстава творчых работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”. Таямніцы народнага рамяства прыадкрыла ткачыха баба Насця (Астаповіч Надзея Уладзіміраўна) разам з вучаніцай Дуброўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Майстар-клас па разьбе па дрэву правёў Цімонін Сяргей Аляксандравіч са сваім вучнем (Лельчыцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі). Прыгажосць вышыўкі прадэманстравала Дзенісавец Наталля Аляксандраўна.

 


Падчас канцэртнай праграмы дзіцячых творчых калектываў вучні Прыбалавіцкай сярэдняй школы паказалі батлейку пад кіраўніцтвам Юргенса Віталія Багданавіча, які зацікавіў усіх прысутных самаробным музыкальным інструментам – лірай. На падмостках сцэны вучні і настаўнікі Тонежскага дзіцяга сада – базавай школы правялі абрад гукання вясны “Чырачка”. Запомніўся ўсім прысутным сваімі галасамі і творчы калектыў настаўнікаў Дуброўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы падчас выканання народных песень. Да глыбіні душы кранула рытарычнае майстэртва Федаровіча Мікалая (Сіманіцкая сярэдняя школа) і Паўлавай Валерыі (Лельчыцкая раённая гімназія). А цудоўны настрой у час канцэрта стварала вядучая Гаўрылавец Ганна, вучаніца Лельчыцкай раённай гімназіі.

 

 

 

 

Опрос

Как вы оцениваете современное состояние учебной базы школ:
 

Погода

Посетители

Сейчас на сайте находятся:
 35 гостей